Галіна Уласік, фота Радыё Свабода

Галіна Уласік, фота Радыё Свабода

У Мінску працягваецца працэс па «справе БелТА». Галоўнаму рэдактару Tut.by Марыне Золатавай прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 425 КК («Бяздзейнасць службовай асобы»). Сваю віну яна не прызнае. Сёння дапытваюць рэдактараў партала.

Рэдактар Галіна Уласік адзначыла, што з Марынай Золатавай ніколі не абмяркоўвала платную падпіску. Чаму карысталася? Тлумачыць, што ў падпісцы структураваная інфармацыя, прасцей адсачыць абнаўленні, няма «ўсялякага шлаку», што ёсць на сайце.

— Мяне затрымлівалі 7 жніўня, сказалі, што праходжу ў якасці сведкі. Мне трэба праехаць у СК, а потым мяне адпусцяць. На допыце ў СК мне было сказана, што я павінна сказаць: «Гэта (заходы ў падпіску БелТА) было зроблена па прамым указанні кіраўніцтва». Але раз я не іду на кантакт, я ўжо не сведка, а падазраваная». З ІЧУ выйшла 9 жніўня, — распавяла сёння ў судзе Галіна Уласік.

Пракурор зноў паказвае рэчы з працоўнага месца рэдактара, яе смартфон, зачытваюць экспертызы, «аглядае аптычны дыск» і апавяшчае звесткі, якія тычацца заходаў на сайт БелТА.

— Хачу звярнуць увагу, што Марына Золатава не з'яўляецца маім начальнікам, калі я дома (заходы былі ў тым ліку з хатняга ноўтбука), не пражывае ў маёй кватэры. Яна не магла ведаць пра мае заходы. Мне налічылі шкоду як фізічнай асобе, а не работніку TUT.BY, — звяртаецца да суда Галіна Уласік.

Па словах рэдактара, яна магла часам паглядзець навіны ў платнай падпісцы, але брала інфармацыю БелТА толькі ў адкрытым доступе і са спасылкай на першакрыніцу. 

За кошт чаго Tut.by захоўвае высокія рэйтынгі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?