15.02.2019 / 15:18

Пераможны матч БАТЭ з «Арсеналам» адкрыў хлопчык, які слаба бачыць ФОТЫ 6

14 лютага на полі «Барысаў-Арэны» каманда БАТЭ атрымала перамогу над лонданскім «Арсеналам» з лікам 1:0. Легендарны для беларусаў матч адкрыў дванаццацігадовы «юны арбітр KIA» з «Маладзечанскай школы-інтэрната №2» Руслан Кашкоўскі. Як захопленыя футболам дзеці могуць апынуцца на поле Лігі Еўропы і прынесці поспех сваёй любімай камандзе — у матэрыяле.

Больш за пяць гадоў Руслан захапляецца футболам, старанна трэніруецца і марыць стаць прафесійным спартсменам. Але некалькі гадоў таму адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога дзіця страціла зрок на адным воку. Пры гэтым хлопчык вельмі мэтанакіраваны: ён марыць аб прафесійным спорце і дзеля сваёй мэты гатовы трэніравацца без якіх-небудзь патуранняў.

Гісторыя Руслана атрымала агалоску дзякуючы футбольнаму трэнеру Аляксею Філіпаву. Ён напісаў ліст у кампанію KIA Motors, якая з'яўляецца партнёрам Лігі Еўропы, з прапановай зрабіць выхаванца школы-інтэрната сваім «юным арбітрам». І, на вялікую радасць трэнера, кампанія пагадзілася.

«Юны арбітр KIA» дапамагае дзецям па ўсім свеце ажыццяўляць мары: адкрываць галоўныя спартыўныя спаборніцтвы, — распавядае Вольга Сікорская, начальнік аддзела маркетынгу KIA ў Беларусі. — Мы рады, што ў нас атрымалася рэалізаваць такі добры праект ужо двойчы. Спадзяёмся, што сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола мы і далей зможам знаходзіць у Беларусі такіх смелых і захопленых футболам дзяцей, як Глеб Удовін, які адкрываў матч БАТЭ з «Чэлсі», і Руслан Кашкоўскі, які стаў зоркай гульні БАТЭ з «Арсеналам».

У дзень матча юны арбітр трымаўся не па-дзіцячы сур'ёзна. Быццам не яму трэба было ўжо ўвечары выйсці на поле да сваіх куміраў. Усе хлапчукі ў школе-інтэрнаце ведаюць, што Руслан марыць быць такім жа спрытным, як Месут Азіл з «Арсенала» і Аляксандр Глеб з БАТЭ. І шчыра радуюцца за таварыша.

«Да моманту, калі адчыніліся дзверы стадыёна і трэба было выйсці на поле, я не хваляваўся, напэўна, не верыў, што гэта адбываецца са мной, — дзеліцца ўражаннямі «юны арбітр KIA» Руслан Кашкоўскі. — Але потым вакол мяне сталі збірацца спартсмены, сярод іх былі наш Стасевіч і Глеб, Чэх з «Арсенала», і я нарэшце зразумеў, што менавіта мне даверылі адкрыць такі круты матч. Хлопцы з каманды сказалі, што ў гэты дзень на «Барысаў-арэне» было каля 13 тысяч чалавек, калі не больш».

Трэнера, дырэктара інтэрната і 10 гульцоў каманды Руслана таксама запрасілі на «Барысаў-Арэну». Для многіх выхаванцаў школы-інтэрната гэтая паездка стала першай магчымасцю ўжывую ўбачыць матч такога маштабу.

Для падарожжа юных спартсменаў KIA дала некалькі аўтамабіляў з асабістымі кіроўцамі, якія ў дзень матчу прывезлі хлопцаў у Барысаў, а пасля заканчэння знакавай гульні даставілі ў Маладзечна. Вярнуліся дадому хлопцы шчаслівыя: з лікам 1:0 беларускі БАТЭ атрымаў перамогу над лонданскім «Арсеналам».

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

25
Szcz / Адказаць
15.02.2019 / 15:46
И? Памятник ему поставить?
0
да-да / Адказаць
15.02.2019 / 16:40
Добрая справа!
0
Котіс / Адказаць
15.02.2019 / 17:28
Добрую справу зрабіў гэты хлопец. Пачаўся лік перамогам. Можа, калісьці, і ў хакеі перамагаць будзем!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру