15.02.2019 / 15:30

Замест Лукашэнкі на канферэнцыю ў Мюнхен едзе Вакульчык 17

Гэта першы выпадак, калі кіраўнік беларускага КДБ возьме ўдзел у палітычнай канферэнцыі такога рангу на Захадзе.

МЗС Беларусі рыхтавала візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Мюнхен для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, але літаральна ў самы апошні момант узніклі часавыя накладкі ў сувязі з неабходнасцю вырашэння важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС.

«Арганізатарамі канферэнцыі было прапанавана кіраўніку дзяржавы ўзяць удзел у панэльнай дыскусіі 16 лютага на тэму «Адносіны Усход — Захад» сумесна з прэзідэнтам Азербайджана І. Аліевым, прэзідэнтам Украіны П. Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Грузіі М. Бахтадзэ, генеральным сакратаром АБСЕ Т. Грэмінгерам», — адзначаецца ў паведамленні.

«Беларускім бокам рыхтаваўся візіт кіраўніка дзяржавы ў Мюнхен. Аднак літаральна ў самы апошні момант узніклі пэўныя часавыя накладкі. У сувязі з неабходнасцю вырашэння важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін у ходзе перамоваў з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у Сочы ў гэты раз ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі на ўзроўні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прадставілася магчымым.

Рэспубліку Беларусь на 55-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прадставіць пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык».

nn.by; фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
меркаванне / Адказаць
15.02.2019 / 15:46
А што там гэбэ можа прадставіць? Паскардзіцца на "джып, які прарываўся з Украіны" ці папужаць сваім нерушымым "саюзам" з гру і фсб?
2
фелікс / Адказаць
15.02.2019 / 15:47
Неадкладныя справы - на лыжах катаецца, з Пуціным яднаецца.
1
Васіль / Адказаць
15.02.2019 / 16:17
Ну і што гэта значыць? Хто разумее адпраўка Вакульчыка? Што будзем наладжваць кантакты з Захадам у сферы бяспекі? Ці, наадварот, што Макея адсоўваюць?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру