Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка разам выйшлі на лёд, каб пагуляць у хакей на сочынскай арэне «Шайба». Яны адправіліся туды пасля нарады ў адукацыйным цэнтры «Сірыус», паведамляе БелТА.

Абодва ў чырвона-белай форме гуляюць за каманду «Тыграў» супраць каманды «Мядзведзі» ў сіне-чырвоных швэдрах. Уладзімір Пуцін — пад нумарам 11, Аляксандр Лукашэнка — пад нумарам 1. На лёд выйшаў таксама Мікалай Лукашэнка.

Матч праходзіць без гледачоў. За ім назіраюць толькі журналісты, што асвятляюць сочынскую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка з сынам і шэраг іншых гульцоў выйшлі на лёд раней за Уладзіміра Пуціна і каля паўгадзіны каталіся і адпрацоўвалі кідкі па варотах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0