15.02.2019 / 16:15

«Справа БелТА». Суддзя закрые працэс Золатавай. На адзін дзень 3

Суддзя пастанавіў правесці адно закрытае паседжанне, дзе будуць разглядаць прыватную перапіску. Яно адбудзецца ў панядзелак 18 лютага, піша Радыё Свабода.

У пятніцу 15 лютага на працэсе па справе Марыны Золатавай працягнуўся допыт сведак.

У залю былі выкліканыя рэдактары партала Tut.by Ганна Калтыгіна, Ганна Рудэнка і Галіна Уласік.

Пасля допыту кожнай з іх пракурор падавала хадайніцтва аб абвяшчэнні матэрыялаў папярэдняга следства, дзяржаўны абвінаваўца тлумачыла гэта разыходжаннямі.

Як стала вядома падчас агучвання гэтых матэрыялаў, у справе ёсць тэкст прыватнай перапіскі паміж рэдактарамі партала Tut.by. Паводле следства, яны былі атрыманыя пасля вывучэння канфіскаваных у рэдактараў Tut.by носьбітаў інфармацыі і тэлефонаў.

Усе сведкі, а таксама абвінавачаная Марына Золатава папрасілі суд агучваць матэрыялы прыватнай перапіскі ў закрытым рэжыме. Суддзя вызначыў для гэтага асобны дзень — панядзелак 18 лютага, пасля 14.15.

Прысутнічаць на гэтым паседжаньні дазволяць толькі ўдзельнікам працэсу — абвінавачанай Марыне Золатавай, яе адвакату, пракурору, суддзі, сакратару суда, а таксама адвакатам агенцтва БелТА і юрысту газеты «Беларусь сегодня».

Рэдактар Tut.by Уласік: Раз я не іду на кантакт, я ўжо не сведка, а падазраваная

За кошт чаго Tut.by захоўвае высокія рэйтынгі?

0
Эхо / Адказаць
15.02.2019 / 19:35
Этот процесс просто образец классического ханжества. Зачем вся эта пустая тягомотина? Должен же наконец (всё ещё надеюсь) появиться человек, который расставит все точки над ё: Гендиректор БЕЛТА Ирина Акулович - молодой, незрелый, неопытный, недальновидный, бесталанный руководитель, пытаясь скрыть ошибки и недочёты в своей работе. пытается переложить их на плечи сотрудника независимого СМИ, используя для этого административный ресурс. В результате её необдуманных действий в не лучшем свете представлена государственная власть (дело разваливается на глазах), государственные СМИ (сотрудники не умеют работать в условиях дебатов, отвечать на прямые вопросы, их ответы и заявления вызывают смех) и, наконец, вверенное ей агентство - важнейшее в стране СМИ (бардак там). Кто рекомендовал её на эту должность, за какие заслуги, какая помощь оказывалась молодому руководителю и кем? И, главный вопрос - кому выгоден этот процесс и, в свете поставленных вопросов, - кому будет выгоден приговор?
0
Ёпрст / Адказаць
15.02.2019 / 23:29
Дык гэта не тупыя сілавікі так зрабілі, а вельмі вумныя крамлёўскія засланцы, каб падарваць уладу Лукашэнкі, а ён спіць у шапку! Апускаюць інвестыцыйны рэйтынг Беларусі ніжей плінтуса! Рыгоравіч, чаму гэтая крамлёўская хеўра яшчэ не на дыбе? Не баісся страціць уладу?
0
меркаванне / Адказаць
16.02.2019 / 10:33
Ёпрст, дзіўна вы мысліце. У яго прадвыбарчы год, яму патрэбна падмяць пад сябе смі, каб і высокарэйтыгавыя працавалі на яго, бо прыкарытныя прагрэсіўным беларусам не аўтарытэт.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру