15.02.2019 / 18:48

Пуцін і Лукашэнка пад музыку «Любэ» разграмілі сапернікаў з лікам 16:1 23

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка адзначыліся забітымі шайбамі падчас трэніровачнага хакейнага матчу на лядовай арэне «Шайба» у Сочы. Каманда «Тыгры», за якую гулялі абодва лідары, перамагла каманду «Мядзведзі» з лікам 16:1.

Матч працягваўся тры перыяды па 15 хвілін. «Тыгры» выступалі ў бела-чырвонай форме (толькі ў Лукашэнкі была зялёная палоска і ўзор з беларускага сцяга, а ў Пуціна — расійскі трыкалор), «Мядзведзі» былі апранутыя ў чырвона-сінія швэдры. У адной камандзе з прэзідэнтамі гуляў таксама Коля Лукашэнка, ён выходзіў на лёд пад тым жа нумарам 1, што і яго бацька. Пуцін гуляў пад нумарам 11.

Як Пуцін, так і Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, адзначыліся закінутымі шайбамі падчас гульні, прычым у шэрагу выпадкаў узяцце варот заканчваліся камбінацыяй менавіта ў звязцы Пуцін — Лукашэнка — Лукашэнка.

Да пачатку гульні, пасля размінкі, а таксама падчас перапынкаў Пуцін і Лукашэнка размаўлялі паміж сабой на лаўцы, таксама гутарылі і з іншымі ўдзельнікамі матчу і гасцямі.

Падчас перапынкаў на арэне грала расійская і беларуская папулярная музыка, у прыватнасці песні гуртоў «Любэ» і «Песняры».

1
Васіль / Адказаць
15.02.2019 / 17:53
І не сорамна ж ім за такія падстаўныя спектаклі.
2
Палівач / Адказаць
15.02.2019 / 18:02
Што за сАпернік?
1
Alisa / Адказаць
15.02.2019 / 18:14
А шо так мала??
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру