15.02.2019 / 19:08

Экспарт украінскіх тавараў у ЕС вырас на 15% 11

Тэмпы росту экспарту ўкраінскіх тавараў у Еўрасаюз у 2018 годзе склалі 15%, паведамляе Дзяржстат Украіны.

Усяго за мінулы год было экспартавана ў ЕС тавараў на суму $20,15 мільярда, а доля рынку Еўрасаюза склала 42,6%. За 2017 год доля ЕС складала толькі 40,5%, аднак тэмпы росту былі істотна вышэйшыя — 29,9%.

Хоць Расія працягвае заставацца найбуйнейшым рынкам збыту ўкраінскіх тавараў, экспарт у гэтую краіну ў 2018 годзе ўпаў на 7,2%, да $3,65 мільярда.

Пры гэтым экспарт украінскіх тавараў у Польшчу склаў $3,25 мільярда, павялічыўшыся на 19,6%. Пры такіх тэмпах ужо ў гэтым годзе Польшча можа стаць ключавым гандлёвым партнёрам Украіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

24
Szcz / Адказаць
15.02.2019 / 19:13
Кому война, а кому мать родна. Петя барыжит конфетками и пальмовыми "шоколадками" по полной.
0
Бел / Адказаць
15.02.2019 / 19:23
Вспомним Речь Посполитую: Беларусь, Литва и Польша подадут совместную заявку на проведение мужского чемпионата Европы в 2026 году:
3
Спартовец / Адказаць
15.02.2019 / 19:32
А хто там крычаў, што ўкраінскія тавары ў Еўразвязе нікому не патрэбныя? Такія казкі і нам цяпер разказваюць, але як бачым, гэта лухта і хлусня! Шчыра рады за Ўкраіну і ўкраінцаў, і ведаю, што прыйдзе і наш час!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру