15.02.2019 / 19:59

Былы гулец мінскага «Дынама»: У 1970 годзе мы прадалі матч «Зеніту», Машэраў нас пахваліў 11

Былы футбаліст мінскага «Дынама» Аляксандр Грэбнеў распавёў у інтэрв'ю «Матч-ТВ», як у 1970 годзе яго каманда прадала матч «Зеніту».

— У першай зборнай вы дапамагалі Паўлу Садырыну. Якім яго запомнілі?

— Выдатны чалавек. Мы ж яшчэ на поле сустракаліся. У 1970 годзе, калі я гуляў за Мінск, мы прадалі гульню «Зеніту». У Піцеры быў юбілей — стагоддзе Леніна, а «Зеніт» вылятаў, ішоў на апошнім месцы. Перадапошняя гульня — з намі. Холадна, поле заваліла снегам. Нам трэба было прайграць, каб яны не вылецелі, але зенітаўцы не траплялі ў вароты з неверагодных палажэнняў. Цырк. Прастрэл, наш брамнік Скокаў лёг тварам да брамы, а зенітавец Кох прабіў яму ў патыліцу. Скокаў: «Ёлкі-палкі, ды патрап ты у пустыя вароты! Я ж адвярнуўся». У выніку закалупалі нам гол. Садырын быў тады капітанам «Зеніта».

— Што потым?

— Пасля гульні наш трэнер Іван Мозер паставіў усім гульцам двойкі. У Мінску нас прыняў Машэраў, кіраўнік Беларусі: «Малайцы! Ордэны вам трэба даваць за тое, што дапамаглі «Зеніту». Карацей, пахваліў нас. Я да Мозера: «Папраўляйце двойкі».

0
Дед Мороз / Адказаць
15.02.2019 / 20:10
вопрос и по последнему матчу между этими командами: не продан ли был?!
72
Палкоўнік Зэман / Адказаць
15.02.2019 / 20:23
Зараз на тэму продажу матчаў хлусяць усё маразматыкi, якiя так i не вылечылicя ад алкагалiзму! Вось яшчэ адзiн вылез.
0
Jan / Адказаць
15.02.2019 / 20:37
Прадаём, прадаём.. Потым (ужо) так і сябе прадамо.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру