РБК/БелТА
13 лютага Лукашэнка пакатаўся на горных лыжах у Сочы. А Камсамолка паглядзела, якому рыштынку ён аддае перавагу.
Лукашэнка быў у чорным лыжным касцюме японскай фірмы Descente. Праўда, некалькі «цюнінгаваным»: на грудзях прышыты герб Беларусі, а на плячы лагатып беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ён катаўся без шлема - на галаве была цёмна-сіняя шапачка з лініі адзення Дар'і Домрачавай — такая каштуе ўсяго 40 рублёў. Маска — знакамітай нямецкай фірмы Bogner.
Памочнік прэзідэнта трымае тыя лыжы, кадр БелТА
Асобнай увагі заслугоўваюць горныя лыжы, на якіх катаўся Лукашэнка. Яны —ручной працы. Іх рабіла аўстрыйская фірма Volant - гэта падраздзяленне вядомага вытворцы лыж Atomic.
Мадэль, на якой катаўся Лукашэнка называецца Volant Pure Black мадэльнага шэрагу 2015 года. У іх канструкцыі - натуральнае дрэва, нержавеючая сталь, карбонавыя ўстаўкі. Такія лыжы дазваляюць дасягнуць вялікай плыўнасці на высокіх хуткасцях і складаным рэльефе, забяспечваючы лёгкі спуск. Кошт такіх лыжаў — 2300 еўра.
Фота вытворцы
- Гэта ж самыя матэрыялы і інавацыйныя дызайны ператвараюцца ў шэдэўры унікальнай прыгажосці, - заяўляе вытворца.
Для параўнання: звычайныя лыжы знакамітых вытворцаў - такіх як Atomic, Fischer, Head, Rossignol - каштуюць 200-400 еўра.