Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў суботу каля 12:00, паведамляюць Мінск-навіны.
Насупраць дома № 95 па вул. Гарэцкага з прылеглай тэрыторыі да сярэдзіны праезнай часткі вуліцы выехала «Хонда». Яе кіроўца спыніўся, каб прапусціць машыны. Убачыўшы гэта, аўтамабіліст на «Вольва», які рухаўся ў другой паласе па вул. Гарэцкага ад вул. Мазурава ў бок вул. Чайлыткі, прыняў правей, падбіўшы спадарожны «Хёндэ».
Апошні ў выніку наскочыў на бардзюр, ліхтар і перакуліўся. Кіроўца гэтай машыны не пацярпеў.