16.02.2019 / 18:56

У Пецярбургу абваліўся дах універсітэта 6

У Санкт-Пецярбургу абрынуўся дах будынка ўніверсітэта Інфармацыйных тэхналогій, оптыкі і механікі (ІТМО), праводзіцца эвакуацыя, паведамілі РБК у прэс-службе навучальнай установы.

«На месцы працуюць супрацоўнікі МНС. Заключэння пакуль няма, што канкрэтна здарылася і колькі чалавек эвакуяваныя, мы не ведаем», — сказалі ў прэс-службе.

Абвальванне адбылося на плошчы 150 кв. м, абрынуліся перакрыцці з пятага па другі паверхі.

У ведамстве дадалі, што прычынай маглі стаць парушэнні пры правядзенні рамонтных прац.

МНС пазней паведаміла, што людзей пад заваламі няма.

1
Электробус / Адказаць
16.02.2019 / 21:06
Сьверхдзяржава, што зробіш.
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
17.02.2019 / 04:26
Знаёмыя літаральна тыдзень таму былі ў Пецярбургу і прыехалі адтуль проста ў шоку: вуліцы ніхто ня чысьціць ад сьнегу!!! Расчышчаны толькі невялікі кавалак Палацавай плошчы, астатняе робяць самі аўтамабілі "пузам"!
Раскрадзена ўсё, што кепска ляжыць, але з гэтай краінай пад кіраўніцтвам клептаманаў нам прапаноўваюць аб'ядноўвацца!
1
Белачупакабра / Адказаць
17.02.2019 / 08:11
Там ва ўсёй краіны даўно дах з'ехаў
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру