16.02.2019 / 19:50

Урад Іспаніі вырашыў перанесці парэшткі Франка з «Даліны палеглых». Сям'і далі 15 дзён на выбар новага месца 3

Даліна палеглых, фота з Вікіпедыі

Урад Іспаніі вырашыў эксгумаваць рэшткі Франсіска Франка і заявіў, што дыктатар не можа быць пахаваны ў склепе сабора Альмудэна ў Мадрыдзе, як просяць яго ўнукі. Пра гэта паведаміла ў пятніцу на прэс-канферэнцыі міністр юстыцыі краіны Далорэс Дэльгада, паведамляе ТАСС.

«Мы дасягнулі кульмінацыі працэсу [наконт пытання пераносу парэшткаў дыктатара], — адзначыла кіраўнік ведамства. — Мы завяршылі адміністрацыйную вытворчасць з усімі гарантыямі, каб эксгумаваць Франка». Па словах міністра, парэшткі дыктатара не павінны быць пахаваны ў Даліне палеглых, паколькі ў комплексе «не можа быць пахаваны той, хто не з'яўляецца ахвярай грамадзянскай вайны».

Дэльгада удакладніла, што сям'і дыктатара даецца 15 дзён на выбар месца для яго перапахавання. Пры гэтым, паводле слоў кіраўніка ведамства, «парэшткі Франка не могуць трапіць у сабор Альмудэна з-за праблем з грамадскім парадкам». «Калі няма дамовы з сям'ёй, урад пакідае за сабой рашэнне, дзе будуць пахаваны парэшткі Франка», — падкрэсліла Дэльгада.

«Адзіны тэрмін — гэта 15 дзён», - сказала міністр. Паводле яе слоў, «да таго часу, пакуль не прынятыя ўсе крокі [і сям'я Франка не дасць адказ наконт месца перапахавання], нельга працягваць працэдуру».

Даліна Палеглых была пабудавана па ўказе самога Франка. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася праца зняволеных рэспубліканцаў, якія ваявалі супраць Франка. Сам дыктатар быў пахаваны там пасля смерці ў 1975 годзе; з-за гэтага мемарыял з'яўляецца месцам, куды прыходзяць яго прыхільнікі.

8
Алесь Белы / Адказаць
16.02.2019 / 22:26
Я не зусім адназначна стаўлюся да Франка, але тут спадары левакі дэманструюць сваю фірмовую заалагічную подласць. Гэта Франка стварыў гэты мемарыял, заклаўшы ў яго ідэю прымірэння - прынамсі фармальна. І цяпер левакі яго адтуль выкідаюць? проста нізкая подлая лявацкая помста, бунт мацерыі-біямасы супраць любой традыцыі і пераемнасці.
6
БРСМ / Адказаць
16.02.2019 / 22:55
А ў красавіку ў Іспаніі чакаюцца выбары і трыумф правых. Ізноў парэшткі перавозіць будуць?
2
Танчык / Адказаць
17.02.2019 / 16:43
Нарэшце! Дыктатар - ен і праз сто год застанецца дыктатарам, калі людзям хопіць смеласці паглядзець праўдзе ў твар. Вынеслі аднаго з маўзалея - вынесуць і іншых, калі хочуць развівацца, а не загніваць далей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру