Мясцовы жыхар залез у чужы дом у Барысаве і пагражаў нажом падлетку, паведаміла прэс-служба МУС.

«У Барысаве аператыўнікі затрымалі раней судзімага мясцовага 34-гадовага жыхара 1984 г. н. Ён забраўся праз акно ў чужую хату і пачаў пагражаць нажом 14-гадоваму сыну гаспадыні, патрабаваў выдаць каштоўнасці. У выніку забраў тры пляшкі гарэлкі і 1 даляр. Яго знайшлі праз некалькі гадзін», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?