На вуліцы Касманаўтаў у Мінску сёння, у суботу 16 лютага, здарыўся пажар. Мінчанка праходзіла міма і заўважыла, як супрацоўнікі МНС вярталі да жыцця сабаку, якога вынеслі з кватэры. Запіс з падзякай выратавальнікам з'явіўся ў твітары.

— Спачатку, здавалася, што сабака не дыхае нават, а потым яму стала лягчэй, — распавяла Tut.by Вікторыя. — Побач з домам былі машыны хуткай дапамогі, але, калі мы звярнуліся да супрацоўнікаў хуткай падключыцца да дапамогі сабаку, тыя адказалі, што яны не ветэрынары. А выратавальнікі дапамагалі, пакуль сабака не прыйшоў у сябе. Чула раней, што яны малайцы, але тут усё ўбачыла на свае вочы.

Вікторыя удакладніла, што сабаку ўжо агледзелі ў ветэрынарнай клініцы.

— Там сказалі, што з ім усё добра, але трэба назіраць за станам. Сабаку завуць Марцін, яму 9 гадоў.

Пажар здарыўся ў адной з кватэр дома № 7 (корпус 2) на вуліцы Касманаўтаў. Сабаку вынеслі ратавальнікі. Гаспадары выйшлі самі, яны не пацярпелі, - удакладнілі Tut.by у МНС Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0