17.02.2019 / 09:43

Маці Дэцла паведаміла, чаму ў музыкі спынілася сэрца 4

Ірына Талмацкая, маці рэпера Кірыла Талмацкага (Дэцл) у эфіры «Першага канала» распавяла пра прычыны спынення сэрца музыкі, піша РБК.

«[Прычына смерці] — перанагрузкі. Ён шмат працаваў. Ён запісаў за апошнія паўгода два альбомы. Неяк скардзіўся, што баліць рука, нага», — паведаміла Талмацкая.

Яна дадала, што прапанавала сыну схадзіць да доктара, але ён палічыў сімптомы неўралгіяй праз вялікую колькасць працы.

Па словах Талмацкай, судмедэкспертыза паказала, што ў крыві Дэцла ў момант смерці не было забароненых рэчываў або алкаголю, якія маглі прывесці да спынення сэрца.

Дэцл памёр у ноч на 3 лютага ва ўзросце 35 гадоў. Яго пахавалі ў Маскве 6 лютага.

Памёр 35-гадовы рэпер Дэцл — ВІДЭА з апошняга канцэрта

3
1111 / Адказаць
17.02.2019 / 09:55
Очень жаль...((
7
Яраслаў / Адказаць
17.02.2019 / 13:28
Чтобы Децела услышать нужен только бит...
2
Усяслаў / Адказаць
17.02.2019 / 13:36
Хуткі перфэкцыяністычны сучасны свет. Хутчэй-хутчэй, давай-давай!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру