pxhere.com
Два чалавекі загінулі на пажары ў Бешанковіцкім раёне, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
У ноч на 17 лютага паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Дубрава Соржыцкага сельсавета Бешанковіцкага раёна. У агні загінулі 60-гадовы гаспадар дома і яго госць — 28-гадовы механізатар прадпрыемства «ПлісыАгра». Версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.
0
0
0
0
0
0