17.02.2019 / 11:34

Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 22

pxhere.com

Расія плануе даставіць на Месяц цяжкі месяцаход для здабычы карысных выкапняў. Пра гэта ria.ru паведаміла крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

Паводле яе, з дапамогай некалькіх пасадачных станцый на спадарожнік Зямлі даставяць месяцаход, абсталяваны неабходнымі сродкамі для распрацоўкі карысных выкапняў, шматразовы месяцовы карабель для падтрымкі пілатуемых місій і модулі для будаўніцтва месяцовага палігона. Для забеспячэння сувязі і навігацыі плануецца запусціць асобны арбітальны апарат.

Запуск касмічных апаратаў мае адбыцца ў 2031—2035 гады.

На Месяцы можна здабываць каштоўныя для прамысловасці металы — жалеза, алюміній, тытан.

Акрамя гэтага, у павярхоўным пласце месяцовага грунту, рэгаліту, назапашаны рэдкі на Зямлі ізатоп гелій-3, які можа выкарыстоўвацца ў якасці паліва для перспектыўных тэрмаядзерных рэактараў.

На Месяцы ёсць і вадзяны лёд.

Глыбокі вакуум і наяўнасць таннай сонечнай энергіі адкрываюць новыя гарызонты для электронікі, металургіі, металаапрацоўкі.

4
фелікс / Адказаць
17.02.2019 / 11:38
Во-во, хай туды ляцяць і там ваююць за святую Русь.
3
меркаванне / Адказаць
17.02.2019 / 11:49
З Украінай абламілася і пуціны-сурковы-дзерапаскі палезуць на Марс? Ці проста за тыя выкапні, якія яны здабылі за 30 гадоў, хапіла толькі самім накрасціся, а на газафікацыю, вадаправод і цёплыя сарціры для насельніцтва трэба на Марс ляцець? 
3
Ales' / Адказаць
17.02.2019 / 11:57
Хай усе пераязжаюць
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру