Пасля рэгістрацыі Руху за Свабоду ўзнікла пытанне, ці збіраюць падаваць у Мін’юст дакументы для рэгістрацыі іншыя палітычныя сілы, якія яе не маюць.

Старшыня Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімір Навасяд кажа, што ў красавіку арганізацыя правядзе з’езд, пасля якога і будуць пададзеныя паперы для рэгістрацыі. Гэта ўжо будзе чацвёртая спроба ПСП легалізавацца.

«Гэта не залежыць ад пацяплення ці пахаладання адносін Беларусі з Захадам. З’езд быў запланаваны і ён адбудзецца. Цяпер мы знаходзімся з Мін’юстам у грамадзянскім шлюбе, але хацелі б яго узаконіць. Рэгістрацыя дала б нам магчымасці для шырэйшай дзейнасці, знік бы дамоклаў меч крымінальнага артыкулу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі», — кажа У.Навасяд.

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч гаворыць, што арганізацыя ўжо чатыры разы спрабавала зарэгістравацца. Будуць падобныя спробы і ў будучыні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?