17.02.2019 / 14:39

У Канадзе сышоў з рэек цягнік, які перавозіў нафту

CBC

У канадскай правінцыі Манітоба сышоў з рэек цягнік, які перавозіў 37 цыстэрн сырой нафты, паведамляе CBC.

Адбыўся частковы разліў нафты.

На месцы інцыдэнту працуюць пажарныя, ратавальнікі і супрацоўнікі чыгункі.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, аднак ёсць пагроза забруджвання лакальнай крыніцы пітной вады. Прычыны сходу вагонаў з рэек застаюцца невядомымі, вядзецца расследаванне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру