17.02.2019 / 17:01

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прайшлі калонай па цэнтры Брэста, нягледзячы на затрыманні 13

Прагулкай па горадзе завяршылася чарговая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. На гэты раз да актывістаў далучыліся апазіцыйныя палітыкі. Аб гэтым паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк.

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ідуць па вуліцы Савецкай у Брэсце 10 лютага 2019 года. Фота Станіслава Коршунава, TUT.BY

Праціўнікі будаўніцтва завода сустрэліся каля 12.00. Паводле ацэнак Рамана Кісляка, на плошчы Леніна знаходзілася каля 200 чалавек. Да іх далучыліся лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і выконваючы абавязкі старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

На сустрэчы адсутнічаў адзін з лідараў пратэсту Аляксандр Кабанаў, якога 17 лютага раніцай затрымалі ў Бярозе на чыгуначным вакзале. Акрамя таго, былі затрыманыя праваабаронца Уладзімір Вялічкін і грамадзянскі актывіст Віталь Казак.

Каля 12.45 частка ўдзельнікаў сустрэчы ў кампаніі палітыкаў прайшліся па цэнтральных вуліцах горада ў бок кінатэатра «Беларусь» па маршруце: вуліца Пушкінская — вуліца Савецкая. Пасля гэтага прысутныя разышліся.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Брэста і некалькіх вёсак Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага 2018 года штонядзелю на плошчу Леніна ў Брэсце прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія абменьваюцца апошнімі навінамі пра будаўніцтва прадпрыемства.

5
Матёрый / Адказаць
17.02.2019 / 18:04
Самое страшное что сотрудники МВД, СК, ОМОНА, прокуратуры разгоняют мирное население. При этом сами живут в этом городе и дышут "чистым" воздухом.
7
Матёрый / Адказаць
17.02.2019 / 18:07
Скоро Брест станет районным центром. Мирное население начнёт задыхаться. Будут продовать квартиры. Поедут в Петриков. Там новые завод строят.
7
Карсынскi / Адказаць
17.02.2019 / 18:32
Адстойваюць права жыць i гадаваць сваiх дзяцей у чыстым асяроддзi. Паважаю, заходнiкi!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру