Фота з твітара Аляксандра Марчанкі
Трагедыя адбылася ў гарадскім пасёлку Ружаны каля 12.20 на вул. Косаўскай. Загінула 6-месячнае дзіця і 44-гадовая бабуля малога.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля МАЗ, які перавозіў у прычэпе лесаматэрыял, пры аб'ездзе пешаходаў, якія ішлі ў сустрэчным напрамку па краі праезнай часткі, дапусціў перакульванне прычэпа. У выніку чаго бярвёны ўпалі на жанчын і дзіця ў вазку», — паведамляе ДАІ.
Фота: 1reg.by
Медыкі змагаюцца за жыццё 25-гадовай маці дзіцяці, якая была з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.