Фота БФЛА

Фота БФЛА

Сёння на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі беларуская бар'ерыстка Аліна Талай ўпершыню выйшла на старт пасля траўмы і ўпэўнена перамагла, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.

У папярэднім забегу рэкардсменка Беларусі Аліна Талай прабегла дыстанцыю за 8,00 і выйшла ў фінал з першым вынікам, дзе змагла палепшыць свой паказчык. 7,96 на сёння з'яўляецца трэцім вынікам сезона ў Еўропе. Бліжэйшыя суперніцы, бельгійскія бягухі, не здолелі ўкласціся ў 8 секунд.

У верасні Аліна перанесла аперацыю, але ўжо знаходзіцца ў выдатнай форме.

Далей Аліну Талай чакае кантынентальны форум у закрытых памяшканнях, які пройдзе з 1 па 3 сакавіка ў Глазга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0