17.02.2019 / 21:56

Польскі прэм’ер адмяніў візіт у Ізраіль праз спрэчку аб Халакосце 3

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Фота: Flickr

Дыпляматычны скандал справакавала выказваньне прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу з нагоды польскага «закону аб Галакосьце», які выклікаў бурныя дыскусіі, перадае Радыё Свабода.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адмовіўся ад удзелу ў саміце Вышаградскай чацьвёркі, які пройдзе ў Ерусаліме на будучым тыдні. Польшчу на сустрэчы лідэраў чатырох усходнеэўрапейскіх краінаў будзе прадстаўляць кіраўнік МЗС Яцэк Чапутовіч. Пра гэта ў нядзелю, 17 лютага, паведаміў прадстаўнік польскага ўраду ў этэры тэлеканалу TVP.

Прычынай незадаволенасьці кіраўніка польскага ўраду сталі выказваньні прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу, зробленыя ім у Варшаве падчас міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах Блізкага Ўсходу.

Ізраільскі журналіст папрасіў Нэтаньягу пракамэнтаваць прыняты ў Польшчы закон, які прадугледжвае штрафы і тэрміны да трох гадоў пазбаўленьня волі за публічныя выказваньні аб дачыненьні палякаў да Галакосту ў гады Другой сусьветнай вайны.

«Палякі супрацоўнічалі з нацыстамі, і я ня ведаю нікога, хто быў асуджаны за такое выказваньне», — заявіў ізраільскі прэм’ер.

Публікуючы справаздачу аб прэс-канфэрэнцыі, сайт газэты Jerusalem Post прывёў выказваньне прэм’ер-міністра без двукосься, выкарыстоўваючы словазлучэньне «польскі народ». Пазьней публікацыя была выпраўленая, а офіс Нэтаньягу апублікаваў заяву, што яго словы былі няправільна вытлумачаныя.

Нэтаньягу, адзначаецца ў дакумэнце, меў на ўвазе «асобных палякаў, а ня польскі народ і ня польскую дзяржаву».

Прэм'ер Польшчы патлумачыў прычыны прыняцця «Закона пра Халакост»

17
вася чэсных / Адказаць
17.02.2019 / 22:59
Если поляки признают, что их население ловило евреев, сдавало немцам и способствовало уничтожению, то придется Польше, как и германии выплачивать Израилю репарации за Холокост. А с деньгами поляки расставаться не хотят. Вот, к примеру, фильм "Собибор" смотрели? Я - нет, но почитал про сам лагерь. После побега, когда немцы прекратили поиски, под сотню заключенных отловили по собственной инициативе польские жители и сдали обратно в лагерь, где тех и расстреляли.
14
Мірон / Адказаць
17.02.2019 / 23:00
На паляках ляжыць шмат віны. Габрэям не было куды бегчы з гэтта. Іх адразу здавалі. І гэта былі не 'асобныя грамадзяне' , а скрозь і побач. І, зноў, віна менавіта на польскай дзяржаве, бо, на прыклад, 'лаўковае гетта' - то бок забарона сядзець ва ўніверсітэтах на адным баку з палякамі - было ўведзена раней да ўсіх нападаў. Калі людзей выхоўваюць у антысеміцізме, то цяжка здіўляцца, што потым яны будуць падтрымоўваць анцігабрэйскія крокі ўжо немецкай улады. І паўстанню ў варшаўскім гетта ніхто не спяшаўся дапамагчы, я ўжо не кажу пра Ядвабнае. Старонка супрацоўніцтва з немецкай уладай супраць габрэяў прыкрая, але замест спробы закрыць на гэтыя факты вочы, трэба прызнаць факт і падумаць, як да гэтага дайшло.
0
ugo / Адказаць
18.02.2019 / 17:40
Усё, што адбываецца, мае сваё лагічнае тлумачэнне і апраўданне. Не iснуе абсалютнай праўды-iсцiны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру