mil.by

mil.by

Андрэй Раўкоў 17 лютага на чале беларускай вайсковай дэлегацыі браў удзел у мерапрыемствах 14-й міжнароднай абароннай выставы IDEX-2019, якая праходзіць у Абу-Дабі 17—21 лютага.

«Адбыліся сустрэчы кіраўніка Мінабароны Беларусі з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны ААЭ Махамадам Ахмадам Аль-Бавардзі Аль-Фаласі і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў ААЭ Хамадам Мухамедам Тані Аль-Румейсі. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», — паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Акрамя таго, дэлегацыя азнаёмілася з перадавымі тэхналогіямі і найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Таксама абмяркоўваліся перспектывы развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з асобнымі кіраўнікамі іншых ваенных дэлегацый, кіраўніцтвам замежных абаронных прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0