Паводле яго слоў, на адным з брыфінгаў спецслужбы прадставілі прэзідэнту звесткі пра міжкантынентальныя балістычныя ракеты Паўночнай Карэі. Па словах Маккейба, Трамп адмовіўся верыць сваім спецслужбам, бо «прэзідэнт Пуцін сказаў яму, што ў паўночнакарэйцаў насамрэч няма такіх ракет».

Супрацоўнікі разведкі заявілі Трампу, што гэтая інфармацыя не сыходзіцца з іх дадзенымі, на што прэзідэнт адказаў: «Мне ўсё роўна. Я веру Пуціну».

Сам Эндру Маккейб не прысутнічаў на гэтым брыфінгу. Ён ведае пра гэта ад аднаго з супрацоўнікаў ФБР. Калі адбыўся брыфінг, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0