Узначаліў БІСД Алег Макараў

Узначаліў БІСД Алег Макараў

18 лютага апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). Але згодна з указам ліквідуецца Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта.

БІСД мае задачы, падобныя да тых, што ў 2006 годзе ставіліся перад ІАЦ: аналіз стану міжнародных адносінаў і геапалітычных зменаў, аналіз унутрыпалітычных працэсаў і падрыхтоўка рэкамендацый па ўнутранай палітыцы, маніторынг СМІ і правядзенне сацыялагічных даследаванняў і гэтак далей.

Таксама ва ўказе загадана Адміністрацыі прэзідэнта стварыць камісію і забяспечыць у двухмесячны тэрмін ліквідацыю ІАЦ і перадачу раней замацаванай за ім маёмасці БІСД. Ураду забяспечыць фінансаванне дзейнасці БІСД у 2019 годзе і наступныя гады з улікам яго штатнай колькасці і ўскладзеных указам функцый.

Маёмасць і памяшканні ІАЦ пераходзяць да БІСД. 

Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0