18.02.2019 / 11:22

Мясніковіч: Беларусь чакае польскія інвестыцыі, а Форт-Трамп стане тэмай дыялогу 2

Беларусь і Польшча выбралі ў якасці прыярытэту двухбаковых адносін інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, падводзячы вынікі візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу, паведамляе БЕЛТА.

На перагаворах з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім абмяркоўваліся магчымасці далейшага павелічэння двухбаковага тавараабароту, тэмп росту якога ў 2018 годзе склаў 5,3 %. Бакі прыйшлі да высновы, што падыходы таварнага супрацоўніцтва не маюць вялікіх перспектыў, хоць і гэта важны і патрэбны напрамак. «Прыярытэт развіцця двухбаковых адносін — інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Мы абмяркоўвалі вельмі многія праекты і прыйшлі да высновы, што трэба даваць пазітыўны сігнал бізнесу (і, у першую чаргу, гэта будзе зроблена польскім бокам), каб прыватныя інвестыцыі больш актыўна заходзілі ў Беларусь», — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

На сустрэчы закраналіся таксама пытанні ўзаемадзеяння ў электраэнергетыцы. Дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні работы групы па супрацоўніцтве ў гэтай сферы.

Міхаіл Мясніковіч у час перагавораў у Варшаве ўзнімаў тэму будаўніцтва ў Польшчы амерыканскай ваеннай базы «Форт Трамп». «Польскі бок даволі канструктыўна рэагаваў і запэўніваў і на ўзроўні міністра замежных спраў, і прэзідэнта, што гэта ні ў якім выпадку не павінна прывесці да нейкай эскалацыі напружанасці. Польскі бок, мяркую, пачуў нашу занепакоенасць. Будуць адпаведныя дыялогі на ўзроўні міністраў абароны і па лініі міністэрстваў замежных спраў», — праінфармаваў старшыня Савета Рэспублікі.

2
Aleh / Адказаць
18.02.2019 / 12:46
Поляки молодцы с фортом Трампа. Казалось бы авантюра с аннексией чужой территории в 21 веке невозможно(аннексия Крыма),но случилось же,где гаратия что и нападения на страну нато не будет?
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
18.02.2019 / 13:40
Тое, што пра Форт Трамп нiхто з Беларуссю дыялагаваць не будзе гэта i непалiтыку зразумела. А вось чакаць iвестыцыi можна, але са свайго боку трэба заахвочваць iнвестара, а пужаць турмой! Аксiёма эканомiкi 4 тэхналагiчнага ўкладу :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру