Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, перадае БЕЛТА.
«Я хачу вас запэўніць, што Беларусь у дачыненні да сваіх суседзяў заўсёды прытрымліваецца вельмі ўзважанай і акуратнай палітыкі. Мы лічым, што суседзі ад госпада, іх не выбіраюць, таму з імі трэба будаваць добрыя адносіны. Зыходзячы з гэтага, мы заўсёды будзем надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза, і за беларускі кірунак (амаль паўтары тысячы кіламетраў) вы можаце не турбавацца. Вядома ж, мы хочам, каб падобныя пачуцці былі ўзаемнымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам ва ўсіх сферах грунтуюцца на пэўных прынцыпах і развіваюцца па пэўных напрамках. «Развіццю гэтых напрамкаў служаць праграмы, якія мы з вамі прымаем, і праекты, якія рэалізуем. У апошні час значна павялічылася фінансаванне падобных праектаў з боку Еўрапейскага саюза. Натуральна, што яны носяць узаемавыгадны характар. Давайце будзем рухацца ў гэтым напрамку», - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.