Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. На аўдыязапісе перамоваў чуваць, як капітан іспанскага карабля загадвае «пакінуць іспанскія тэрытарыяльныя воды». Аднак кіраўніцтва порта Гібралтара загадала брытанскім караблям заставацца на якары.

Урад Гібралтара назваў дзеянні іспанскага флоту «бессэнсоўнымі».

«Ёсць толькі непрыемны момант у гэтых дурных гульнях, у якія гуляюць тыя, хто не прымае безумоўны суверэнітэт Брытаніі над водамі вакол Гібралтара, прызнаны ўсім светам у Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па марскім праве. Здаецца, у іспанскім флоце яшчэ ёсць людзі, якія думаюць, што могуць парушаць міжнароднае права», — заявіў прадстаўнік гібралтарскага ўрада.

У аўдыёзапісы перамоваў экіпаж брытанскага карабля нават перапытаў, ці маюць іспанцы на ўвазе менавіта іх карабель, пасля чаго зноў атрымаў загад пакінуць воды. Пасля адмовы карабель флота Іспаніі працягнуў павольна рухацца па ўзбярэжжы Гібралтара з прыведзеным у гатоўнасць узбраеннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0