Здарэнне адбылося ў нядзелю ў доме па вуліцы Кабяка ў Гродне, паведамляе абласная міліцыя.
Праваахоўнікам паведамілі пра патэнцыйнага самагубцу. Знаёмыя, у кватэры якіх быў у гасцях мужчына, двойчы яго сцягвалі з акна, але ён зноў вяртаўся. Калі ж прыехалі ратавальнікі, госць сам злез з акна і схаваўся ў пад'ездзе дома. Але міліцыянеры яго знайшлі. Высветлілася, што мужчына прыехаў у Гродна са Шчучына да сваёй маці. Цяпер ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя «Псіхіятрыя-наркалогія».
Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Гродне на вуліцы Агінскага. Там з балкона арэнднай кватэры на трэцім паверсе выпаў 26-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Па абодвух выпадках праводзяцца праверкі, інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі.