18.02.2019 / 12:58

Пасля Сочы: расійскія тэлеграм-каналы распаўсюджваюць чуткі пра адстаўку Макея 20

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на мінулым тыдні ў Сочы спарадзілі шэраг версій і чутак. Тэлеграм-каналы, якія спецыялізуюцца на інфармацыйных атаках на Беларусь, у прыватнасці, паведамляюць, што найбліжэйшым часам у адстаўку будзе адпраўлены міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей. Фота Волі Афіцэравай.

У Расіі ўжо некалькі гадоў Макея ўспрымаюць як галоўнага лабіста еўраінтэграцыі Беларусі. Сайты накшталт «Рэгнума» спрабавалі дыскрэдытаваць міністра, заяўляючы, што ён рыхтуе захоп улады ў краіне. Тым не менш Лукашэнка не вёўся на такія маніпуляцыі. І нават выказаў падтрымку Макею на адной з прэс-канферэнцый.

Называюць нават асобу, якая можа змяніць Макея, — гэта ягоны першы намеснік Андрэй Еўдачэнка. Яму 60 гадоў. Усё жыццё адпрацаваў у якасці дыпламата. Быў паслом Беларусі ў Венгрыі і Бельгіі (адначасова прадстаўніком пры Еўрасаюзе і НАТА).

Пры гэтым расейцы пішуць, што Макей можа ўзначаліць Раду бяспекі пасля таго, як Станіслаў Зась будзе пераведзены ў кіраўніцтва АДКБ. Такая перастаноўка, наадварот, магла б сведчыць пра павышэнне ўплыву Макея. Другой магчымай пасадай называецца старшынства ў Савеце рэспублікі, але толькі пасля наступных парламенцкіх выбараў.

ЗП

0
Звыклы беларус / Адказаць
18.02.2019 / 13:05
ХРЭНА РАСЕЙСКИМ журналижкам! - а хто Колю дыпламатыи вучыць будзе - няужо ж САМ ?!
3
siarjuk / Адказаць
18.02.2019 / 13:06
На маю думку, цяпер лукашыстам ня лепшы час мяняць Макея. Відаць польскія перамовы муляць расейцам.
3
Бел / Адказаць
18.02.2019 / 13:16
Ну то не благі варыянт - Макея паставіць старшынёй Рады бяспекі, а на яго месца, напрыклад, Паўла Латушку, які якраз скончыў працу паслом у Францыі і Іспаніі...
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру