18.02.2019 / 13:52

Суд адмяніў рашэнне мэра Гайнаўкі пра забарону маршу нацыяналістаў 7

Акруговы суд у Беластоку скасаваў рашэнне бурмістра Гайнаўкі забараніць марш памяці «жаўнераў выклентых». Марш мае адбыцца 23 лютага, калі ў Польшчы адзначаюць дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

У Гайнаўцы марш праводзяць нацыяналісты, і ён выклікае абурэнне часткі жыхароў. Рэч у тым, што ў ваколіцах Гайнаўкі партызанскі атрад «Бурага» ў 1946—1947 гадах забіў 80 праваслаўных. Гэтымі карнымі акцыямі партызаны спрабавалі адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Гэта ўжо 4-ы такі марш. Папярэднія суправаджаліся інцыдэнтамі і пратэстамі.

Чытайце таксама: Што за вёска Залешаны і чаму яе наведае Мясніковіч?

СГ

8
Жвір / Адказаць
18.02.2019 / 14:16
Гэта можа азначаць толькі адно - за маршам тым стаіць польская дзяржава, а не нейкая там асобная арганізацыя польскіх шавіністаў...Годзе глядзець на Польшчу праз ружовыя акуляры.
6
гердзень / Адказаць
18.02.2019 / 14:27
марш памяці злачынцаў. хаця і ў нас любіць бандзітва сабрацца 7 лістапада
5
Юзік Крулеўскі / Адказаць
18.02.2019 / 15:29
Якія партызаны, праз два гады пасля завяршэння вайны? Звычайныя бандыты фашысты, якія праводзілі фізічнае знішчэнне мірнага беларускага насельніцтва! Адным словам -- генацыд на этнічных беларускіх землях, якія Сталін падарыў Польшчы.

Ясна, што беларускае кіраўніцтва будзе соплі жваць. І вякнуць не адважацца!  Бо ўсюды ходзяць з працягнутай рукой -- дайце грошай! Калі не ў Расеі, то Еўразвязе выцыганяць.

Нармальная беларуская дзяржава такую шуміху ўзняла б перад міжнароднай  супольнасцю, што палякам і мала б не падалося!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру