Сілавікі горада Рослава (Смаленская вобласць) затрымалі чацвярых дарослых мужчын. Яны плацілі 15-гадоваму хлопчыку за сэкс.
Усплыла гісторыя толькі тады, калі дзевяцікласнік праходзіў ваенна-медыцынскую камісію. У хлопчыка знайшлі ВІЧ, пачалі высвятляць, як школьнік мог заразіцца.
Высветлілася, што хлопчык аказваў інтымныя паслугі дарослым мужчынам. За сэкс і маўчанне яму добра плацілі.
Міліцыя затрымала чацвярых мужчын. Двое — 58-гадовы і 21-гадовы — жыхары Дзеснагорска, адзін — 30-гадовы супрацоўнік банка з Рослава.
І яшчэ адзін — 38-гадовы прадпрымальнік, грамадзянін Беларусі. Па версіі следства, менавіта беларус заразіў хлопчыка ВІЧ,
піша «Рослаўская праўда».
Ніхто з затрыманых раней не меў судзімасцяў. Расследаванне працягваецца.