18.02.2019 / 14:20

Facebook заблакаваў адзін з праектаў Russia Today з чатырма мільёнамі падпісчыкаў 7

Facebook заблакаваў старонку англамоўнага відэапраекта Russia Today (RT) «In the Now». Пра гэта ў телеграме напісала галоўны рэдактар ​​RT Маргарыта Сіманьян.

Яна звязала блакаванне старонкі з выхадам матэрыялу CNN пра тое, што «In the Now» фінансуецца з Расіі. «[CNN] задалі пытанне Facebook, маўляў, як жа так - рускае ўмяшанне і вось гэта ўсё? Facebook тут жа нас заблакаваў! Не выставіўшы ніякіх, што называецца, абвінавачванняў. Пры гэтым правілы Facebook мы не парушалі, прэтэнзій да нас ні разу не было», - напісала Сіманьян.

63
makswit / Адказаць
18.02.2019 / 15:23
Запомніце, шаноўныя беларусы, адну рэч: уладныя штатаўскія эліты баяцца РТ як чорт ладану. У Штатах усе СМІ кажуць толькі тое, што карысна штатўскім элітам. А РТ кажа тое, што па тых ці іньшых пытаннях думае Расія. І гэта проста страшна для элітаў ЗША, што штатаўскія грамадзяне пачуюць іньшы пункт гледжання. 
А штатаўскія грамадзяне надта неадукаваныя. Каля 60-80% з іх ня ведаюць, чаму яны сьвяткуюць 4 ліпеня, і каля 80-90 адсоткаў не скажуць вам даты пачатку і сканчэння Другое Сьветавое Вайны. Кэта як прыклад я вам прывёў.
4
Котіс / Адказаць
18.02.2019 / 15:52
makswit, неадукаваныя, але багатыя і ўплывовыя. А Расея такая разумная, то чаму бедная? 
3
Звыклы беларус / Адказаць
18.02.2019 / 16:13
makswit,  
вяртайся на РОДИНУ. не жыви у гэтых гадских Штатах - тут таксама не ведаюць кали пачалася и закончылася 2-я сусьветная вайна ... Тут нават не ведаюць пра заутрашни дзень - кали скончыцца кираванне пуцинау и лукашэнак ...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру