18.02.2019 / 15:11

У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 2

У Беларусі пачалі выпускаць напой Pepsi Lime, што раней стаў папулярным у іншых краінах. Колу са смакам лайма выпускае ААТ «Лідскае піва» сумесна з PepsiCo.

Звыклыя для колы водары тут дапаўняюць ноткі лайма. Пры гэтым напой выпускаецца без цукру, таму амаль не змяшчае калорый — усяго 1,2 ккал на 100 мл.

Напой разлічаны на шырокае кола спажыўцоў. Акрамя пакалення міленіялаў, напой арыентаваны на спажыўцоў старэйшага ўзросту, якія з настальгіяй узгадваюць смак першай «Пэпсі-колы». Яшчэ з 1970-х гадоў яна стала першым міжнародным напоем, шырока прадстаўленым на тэрыторыі Беларусі.

«Кірунак безалкагольных напояў у 2018 годзе для прадпрыемства стаў адным з тых, што найбольш імкліва развіваліся. Pepsi Lime дазволіць умацаваць бягучыя пазіцыі і расці хутчэй. Навінка скіраваная на беларускі рынак і будзе шырока прадстаўлена ў крамах. Яна падтрымае папулярны цяпер трэнд на бескаларыйныя напоі, папулярнасць якіх няўхільна расце ў Мінску і рэгіёнах», — распавялі ў ААТ «Лідскае піва».

Новы напой будзе прадавацца ў пластыкавых бутэльках аб'ёмам 0,5, 1 і 1,5 літра. Цана на яго такая ж, як і на іншыя віды Pepsi. У бліжэйшыя тыдні навінка з'явіцца ў прадуктовых крамах па ўсёй Беларусі.

3
Аляксандр comrade / Адказаць
19.02.2019 / 13:26
Какая мерзость на вкус эти все "безкалорийные" газировки на сахарозаменителях - ужас. Я понимаю, что сладкая газировка - это едва не самая вредная сладость из имеющихся в продаже. Но то что предлагают в качестве альтернативы - все эти колы 0 калорий - такое отвратительное пойло.... брррр
1
mikola ramanau / Адказаць
09.03.2019 / 16:14
Velmi Dobra! Cudouny napoi !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру