18.02.2019 / 15:14

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар» 8

Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў на выніковай калегіі Міністэрства культуры, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што імёны беларускіх талентаў становяцца здабыткам шырокай грамадскасці краіны толькі пасля заявы аб сабе ў замежных тэлешоу і конкурсах.

Ігар Петрышэнка даручыў Мінкультуры сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй разгледзець пытанне аб запуску нацыянальнага тэлевізійнага праекта фармату шоу «Голас» ці «Х-фактар».

«Мы самі павінны выяўляць маладыя таленты і падтрымліваць іх. Фонд па падтрымцы таленавітай моладзі таксама павінен падумаць над новымі формамі выяўлення нашых талентаў. Гэты падыход трэба зрабіць больш адрасным і эфектыўным. У нас ёсць Тэатр эстрады, які павінен стаць цэнтрам развіцця і падтрымкі таленавітай моладзі, эксперыментальнай пляцоўкай для іх творчых ініцыятыў. У тэатры маецца добры базавы патэнцыял», - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

0
pb82 / Адказаць
18.02.2019 / 15:21
Усё да чаго прыклалі рукі чыноўнікі й бт - ператвараецца ў г...но.
1
Мікола / Адказаць
18.02.2019 / 15:26
ээээ??? а суддзі-настаўнікі хто?
дэпутатша дарафеева, ялфімаў, і як там, з Магілёва афанасьева ?
менавіта пакуль будзе існаваць "тэатр эстрады", усё і будзе такое, нават калі шыльду змяніць на замежнай мове
1
Літовец / Адказаць
18.02.2019 / 15:33
Гэта спасобныя зрабіць толькі не дзяржаўныя уласнікі
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру