18.02.2019 / 16:29

Румас заклікае «як мага хутчэй» падпісаць базавае пагадненне Беларусі і ЕС 18

Адсутнасць базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам контрпрадуктыўна для абодвух бакоў. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, паведамляе БелТА.

«Хацеў бы пачуць, што неабходна зрабіць для таго, каб як мага хутчэй заключыць базавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС, таму што такі прававы вакуум паміж суседзямі, вядома, контрпрадуктыўны для абодвух бакоў», — адзначыў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр таксама закрануў тэму заключэння з ЕС пагаднення аб спрашчэнні візавых працэдур, гэты дакумент ужо на фінішнай стадыі.

Еўракамісар Гюнтэр Этынгер наведвае з рабочым візітам Беларусь 17-18 лютага.

3
Ёпрст / Адказаць
18.02.2019 / 17:31
Можа пачнуць глядзець на Еўропу, а не на усходніх нішчэбродаў?
0
Libertarian / Адказаць
18.02.2019 / 18:40
Ёпрст, Дык, "ненагінаемы" здаецца гатовы з путлерам аб'ядноўвацца хоць заўтра. (((
1
Орк / Адказаць
18.02.2019 / 19:04
Наверное к выборам подарок пиплу готовят ввиде виз по 35
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру