18.02.2019 / 16:41

У Гродне дэмантавалі помнік Чапаеву, каб потым яго зноў вярнуць на месца 12

Помнік дэмантавалі, каб правесці яго рэканструкцыю. У бюста зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца ўнутры. Магчыма, там таксама патрэбна будзе правесці рамонтныя працы. Заадно правераць п’едэстал, бо па ім ужо пайшлі трэшчыны, расказаў прадстаўнік ЖКГ, піша Hrodna.life.

Пакуль што невядома, колькі часу зойме рэканструкцыя. Кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў. Цягам года правераць і другія помнікі горада, у тым ліку танк на Савецкай плошчы. Гэта прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Мінакі падыходзілі і цікавіліся, што будуць рабіць з помнікам. Дарэчы, гэта першая рэканструкцыя помніка. Гродзенцы фантазавалі, што, магчыма, у ім закладзена нават нейкая капсула з пасланнем.

1
Той самы / Адказаць
18.02.2019 / 16:59
Чапаеў і Горадня? А чаму не Сьценька Разін і Горадня, ці Сальвадор Альенде і Гародня? 

Падобна неабрыдзь  "с необ'ятных просторов", якая запраўляе ў Горадні і вобласьці, лічыць што так будзе заўсёды...

1
Ёпрст / Адказаць
18.02.2019 / 17:30
А што, Васіль Іваныч разам з Пецькай і нас геройстваваў?
0
Матёрый / Адказаць
18.02.2019 / 17:32
Зачем его вернут на место? Учто он хорошего сделал для Беларуси? Кругом паметники Ленину, Пушкину, Чапаеву.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру