18.02.2019 / 17:40

У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы» 3

Упраўленне папраўчай службы Ганконга тэсціруе турмы, у якіх аўтаматызаваныя сістэмы возьмуць на сябе частку назірання за зняволенымі, паведамляе South China Morning Post

Ведамства хоча забяспечыць усіх зняволеных наручнымі трэкерамі, якія ў любы момант часу будуць адсочваць месцазнаходжанне чалавека і яго пульс.

Камісар папраўчых устаноў сказаў, што новыя тэхналогіі будуць дапамагаць захоўваць бяспеку, больш эфектыўна выяўляючы ненармальныя паводзіны зняволеных.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане робат-маніпулятар для некаторых непрыемных работ. Робат, распрацаваны мясцовай тэхналагічнай фірмай, будзе правяраць фекаліі зняволеных на наркотыкі, якія яны маглі праглынуць, перш чым патрапіць у турму.

Раней такой непрыемнай задачай вымушаны былі займацца афіцэры.

0
вася чэсных / Адказаць
18.02.2019 / 17:59
Человечнее раньше всё было, Офицер проверял там без мыла. А ныне холодный как лёд, Шмонает зад задо-бот.
1
Алег80 / Адказаць
18.02.2019 / 20:14
Ганконг - не Кітай. З такім жа поспехам Кітаем можна назваць і Сінгапур, дзе пераважаюць кітайцы.
0
Зьмiцер / Адказаць
20.02.2019 / 16:45
Спадар Алег80, памыляецеся, калі пішаце, што Ганконг - не Кітай. З 1997 года і на бягучы момант Ганконг - спецыяльны адміністратыўны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру