«Советская Белоруссія» адклікала маёмасны пазоў да галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
У сувязі з гэтым прадстаўнік выдавецкага дома ў судовым працэсе Золатавай удзельнічаць больш не будзе.
Нагадаем, што галоўную рэдактарку Tut.by судзяць па гучнай «справе БелТА».
Золатава засталася адзінай падсуднай. Яе вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
0
0
0
0
0
0