У Мастах мясцовы 53-гадовы жыхар сядзеў п’яным за сталом на кухні, балконныя дзверы былі адчынены, а пляшка гарэлкі цалкам апусцела. Ён з-за стала кінуў бутэльку, яна праз балкон і з вышыні трэцяга паверха трапіла прама на жанчыну, якая праходзіла міма дома.

72-гадовай пенсіянерцы пляшка трапіла не ў галаву, а ў плячо, таму сур’ёзных наступстваў удалося пазбегнуць. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», паведамляе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0