18.02.2019 / 21:43

У Светлагорску п'янка скончылася крадзяжом і катаваннямі з распаленым прасам 4

У пачатку лютага ў Светлагорску пяцёра мужчын распівалі спіртныя напоі на кватэры, якая належыць аднаму з іх. Застолле працягвалася на працягу дня. Канфлікт узнік нечакана: адзін з сабутэльнікаў абвінаваціў кампаньёна ў крадзяжы грошай. Нягледзячы на ​​тое, што 41-гадовы абвінавачаны адмаўляў сваю недаказаную віну, яго вырашылі правучыць.

Пасля збіцця пацярпеламу давялося прызнаць, што ён вінаваты. А каб надалей рабіць такое было непанадна, 33-гадовы гаспадар кватэры распаліў прас і прыклаў яго да жывата ахвяры, пакінуўшы апёкі.

Абодва мужчыны неаднаразова судзімыя. У пацярпелага — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, ён знаходзіцца ў бальніцы, стан яго стабільны.

У дачыненні да абвінавачанага распачатая крымінальная справа па ч.1 ст.147 КК Беларусі. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

1
фелікс / Адказаць
18.02.2019 / 21:47
Пітомцы Шуневіча бавяць час.
2
ЯНКА / Адказаць
18.02.2019 / 22:53
★ Сяньня адна тутэйшая спытала: чаму я кажу «ўцюжыць», калі ў большым распаўсюдзе слова «гладзіць»? Я адказаў, што ў вашай мове, вядома, я ня надта капэнгаген, а па-беларуску будзе «прасаваць». Пасьля чаго тая пачала разважаць, што наш «прас» можа быць ад слова «прэс», бо на бялізну трэба ціснуць... ★ Ага, пра што мы? Дык вось бывае, выпадкова чапнесься аб прас, і боль аж скалане ўсё цела. А тутака — вы ўявіце толькі! — прывязалі ахвяру, пасьля чаго прывязалі да яго рассквараны прас. І ў небаракі — я ўжо ўявіў... — сяродкі пацяклі праз рот і вушы. Не, чаму людзі могуць быць такімі злымі?! ★ /Масква/★
1
Свободный / Адказаць
19.02.2019 / 13:03
Ай быдла таких проще держать в вольерах
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру