18.02.2019 / 22:03

У ЗША ў бацькоў-веганаў забралі заморанае дзіця 9

У амерыканскім горадзе Тайтусвіл, штат Фларыда, затрымалі сям'ю веганаў, якая марыла голадам грудное дзіця, паведамляе Fox News.

20-гадовая Джулія Фрэнч (Julia French) і 31-гадовы Роберт Баскі (Robert Buskey) перасталі даваць немаўляці рэкамендаваны лекарам заменнік груднога малака. Замест гэтага яны кармілі яго самаробнай сумессю на аснове бульбянога пюрэ, што не змяшчала малака і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Пяцімесячнае дзіця важыла 3,85 кілаграма, гэта значыць усяго на 450 грамаў больш, чым пасля нараджэння. У яго былі запалыя вочы і прасвечваліся рэбры, а тэмпература цела і цукар у крыві скакалі праз недаяданне і абязводжванне.

Бацькі не змаглі патлумачыць свае дзеянні. Іх абвінавачваюць у невыкананні абавязкаў у адносiнах да дзiцяцi, прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і гвалце.

32
vovik21.12 / Адказаць
18.02.2019 / 22:46
У веганов с головой не всё в порядке! Я с одним бывшим дружу, он до сих пор не понимает, как во все эти сектантские сказки поверил.) Чудом осознал на сколько заблуждался.
21
ЯНКА / Адказаць
19.02.2019 / 00:04
★ «Джулія Фрэнч і Робэрт Баскі перасталі даваць немаўляці рэкамэндаваны лекарам заменьнік груднога малака. Замест гэтага яны кармілі яго самаробнай сумесьсю на аснове бульбянога пюра.» ★ Мяркую, сужэнцы празь меру пранікліся беларускім поклічам: «Бульба — гэта наша ўсё!». ★
21
фелікс / Адказаць
19.02.2019 / 00:17
Відаць добрыя суседзі стуканулі у паліцыю. А у нас пачалі б адразу у каментах крычаць: - "паліцаі, стукачы!" Затое дзіцё уратавалі.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру