18.02.2019 / 22:35

Памёр марак з легендарнай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер» 4

Ветэран ВПС ЗША Джордж Мендонса, які стаў героем знакамітай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер», памёр у ЗША на 96-м годзе жыцця, паведамляе Chicago Tribune.

Медсястра Грэта Цымер Фрыдман, якую цалуе на фотаздымку Мендонса, памерла ў верасні 2016 года на 93-м годзе жыцця.

Здымак быў зроблены 14 жніўня 1945 года на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку пасля абвяшчэння 33-м прэзідэнтам ЗША Гары Трумэнам заканчэння вайны з Японіяй. На плошчы сабраўся радасны натоўп, дзе было больш чым 2 мільёны чалавек.

Да 21-гадовай Фрыдман падышоў малады марак Мендонса, якога яна да гэтага ні разу не сустракала, і пацалаваў. Маладую пару сфатаграфаваў Альфрэд Эйзенштадт.

27
Грязный Гарри / Адказаць
19.02.2019 / 00:00
Вот и целуйся потом в сквере с малознакомыми девушками...При нынешнем развитии всяких гаджетов,за каждым кустом. углом и деревом будет стоять какой-нибудь Альфред Эйзенштадт с камерой наготове...)))
0
Ulad / Адказаць
19.02.2019 / 08:22
Грязный Гарри, мо, й пражывеш пад 100! 
2
гердзень / Адказаць
19.02.2019 / 09:35
вай вай... харасмант, сэксізм... больш маднявых "прагрэсіўных" славечак ня ведаю
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру