19.02.2019 / 08:43

16 амерыканскіх штатаў падалі ў суд на Трампа з-за будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай 6

fkickr.com

Кааліцыя з 16 амерыканскіх штатаў падала пазоў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з-за яго рашэння прафінансаваць у абыход кангрэса будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Як паведамляе The New York Times, пазоўнікі спрабуюць аспрэчыць планы Трампа выкарыстоўваць рэжым надзвычайнага становішча, каб накіраваць на будаўніцтва грошы, выдзеленыя на барацьбу з наркотыкамі, ваеннае будаўніцтва і праваахоўныя органы.

У пазове, пададзеным у акруговы суд Сан-Францыска, сказана, што прэзідэнт ЗША не мае права пераразмяркоўваць федэральнае фінансаванне, бо выдаткі кантралюе кангрэс.

15 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што ўвядзе ў краіне надзвычайнае становішча з-за сітуацыі на мяжы з Мексікай. Рэжым надзвычайнага становішча дае прэзідэнту пашыраныя паўнамоцтвы для барацьбы з крызісам

12
Аугментин / Адказаць
19.02.2019 / 09:03
Сто процентов даю, что во всех этих штатах рулят демократы. Не удивлюсь, если окажется, что ни один из штатов не граничит с Мексикой. Наверняка это штаты, где полно левых бездельников и воинствующих социалистов - Калифорния, Нью-Йорк и подобные им.
2
Казік / Адказаць
19.02.2019 / 10:13
Аугментин, у цэлым, з вамі згодны, але Каліфорнія мяжуе з Мексікай, больш таго, менавіта там, у Ціхуане і распачаўся мігранцкі крызіс.
8
Непрыхвасьцень / Адказаць
19.02.2019 / 10:26
молодец трампушка, верное дело делает, раз так бомбануло у калдырей!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру