Фота носіць ілюстрацыйны характар

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Грамадзянін Украіны спрабаваў увезці на тэрыторыю Беларусі тры патроны да паляўнічай стрэльбы, інфармуе Дзяржпагранкамітэт.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў пункце пропуску «Аляксандраўка». Мазырскія памежнікі пры афармленні «Шэўрале» знайшлі ў падлакотніку паміж сядзеннямі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы. Кіроўцам аўто і ўладальнікам боепрыпасаў быў 49-гадовы ўкраінец.

У дачыненні да жыхара Кіеўскай вобласці праводзіцца праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржмяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад). Патроны канфіскавалі для правядзення экспертызы. Па выніках праверкі будзе вырашацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0