Семінар кампаратыўнай гісторыі пры Аддзеле ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі

24 снежня 2008 года (серада). Пачатак а 15-й гадзіне, пакой 215, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Тэматыка 1-га семінара: «Ці існавала праваслаўная альтэрнатыва ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XІV стст.?»

1. Артурас Дубоніс (Інстытут гісторыі Літвы, Вільня) «Шварн Данілавіч і папяровыя ілюзіі праваслаўнай Літвы». Рэферат агучвае Алег Дзярновіч

2. Уладзімір Свяжынскі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) «Тры віленскія пакутнікі ў найноўшай літоўскай гістарыяграфіі (паводле кнігі Даруса Баронаса)»

3. Алег Ліцкевіч (часопіс «Беларуская думка», Мінск) «Праваслаўны хрост Ягайлы і праект літоўска-маскоўскага дынастычнага саюзу 1376—1377 г.»

Мадэратар семінара — Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0