Па словах чыноўніка, судна, якое перавозіла ракеты, трапіла ў шторм. Мацаванні, якія трымалі абсталяванне, ня вытрымалі, і яно моцна пашкодзілася.

Чэмезаў заявіў, што Расія вырабляе новыя ракеты для Кітая. Сума кантракта на пастаўку шасці дывізіёнаў С-400 складае больш за тры мільярды долараў. Пра пачатак паставак абвясцілі ў студзені 2018 года.

У верасні 2018 году Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Міністэрства абароны КНР за куплю 10 расійскіх знішчальнікаў Су-35 і зенітна-ракетных комплексаў С-400.

Кітай стаў першай краінай, у якой ЗША ўжылі абмежаванні за супрацоўніцтва з Расіяй.

Раней паведамлялася, што Расія і Індыя заключылі кантракт на пастаўку пяці дывізіёнаў зенітна-ракетных комплексаў С-400. Кантракт коштам больш за 5 мільярдаў долараў заключаны ў час візіту ў Дэлі прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна восенню 2018 году. За куплю расейскага ўзбраення Індыі могуць пагражаць санкцыі з боку ЗША.

Зенітна-ракетныя комплексы С-400 прызначаныя для знішчэння сродкаў паветрана-касмічнага нападу. Іх ракеты могуць паражаць аэрадынамічныя цэлі на вышынях да 27 кіламетраў, а балістычныя цэлі — да 25 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?