Здарэнне адбылося сёння каля 4.30 сёння выязджалі на выклік на пажары піларамы ў раённым цэнтры, паведамляе МНС.

Тушыць прыйшлося два ангары арачнага тыпу 1970 года пабудовы. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі.

У адным ангары знішчаны дах, дрэваапрацоўчае абсталяванне, маёмасць унутры, у другім пашкоджаны дах, сцены, неабрэзаная дошка аб'ёмам 120 куб.м, маёмасць. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Ангары размешчаны на тэрыторыі вытворчай базы аднаго з рагачоўскіх прадпрыемстваў. Тэрыторыя абгароджана, у начны час ахоўваецца вартаўніком. Днём у кожным ангары працуюць па 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0