19.02.2019 / 11:20

Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3

Распрацаваны новыя стравы для харчавання вучняў 1-11-х класаў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

фота «Мінск-Навіны»

— Плануецца ўкараненне распрацаваных страў у дзеючае двухтыднёвае школьнае меню, — пракаментавалі ў ГУСР, — працэс будзе працягвацца з 18 лютага па 1 сакавіка гэтага года і закране 20 харчблокаў школ і гімназій Мінска.

У рацыён харчавання будуць уключаны такія новыя стравы: салаты «Вясенні» і «Свежасць», катлеты «Выдатнік» і «Загадка», каўбаска «Пераменка», шніцаль «Карпыч», бульбяная бабка «Школьная», каша «Сонечная», «Маннік ванільны», здоба «Усмешка», кекс «Зебра», слодыч мучная «Медавічок» і іншыя.

Каб высветліць, ці спадабаліся навінкі, дзецям прапануюць запоўніць анкету. Па выніках апытання найбольш запатрабаваныя з новых страў уключаць у двухтыднёвае меню ўсіх школ на вясенні перыяд.

2
Васіль / Адказаць
19.02.2019 / 11:56
Што значыць Карпыч? Калі імя па бацьку, то павінна быць Карпавіч. А калі гэта цэгла па-руску, то павінна быць Кірпічэнка. Спадзяюся, гэта ўсё ж не ў гонар кірпіча.
0
Дед Мороз / Адказаць
19.02.2019 / 12:03
можно ещё для полного разнообразия раз уж есть котлета "Выдатнiк" добавить шницель "Двойбас"
1
Максим Дизайнер / Адказаць
19.02.2019 / 14:10
Так, котлета "Загадка"?А до этого они там не загадкой были?Слепить из батона эмитацию котлеты - вот где настоящая загадка. Кстати, справедливости ради скажу, что это одна из самых вкусных загадок, которые я ел в жизни)А самое главное, не толстел, как сейчас, и чувствовал себя отлично
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру